Будзь пільным, магчыма, злодзей побач, ці сем залатых правіл, якія дапамогуць зберагчы дачную маёмасць і знайсці злачынца

Практыка паказвае: прычынамі і ўмовамі, што садзейнічаюць здзяйсненню крадзяжоў з дачных дамоў, з’яўляюцца бестурботнасць, халатнасць уласніка, які не забяспечвае на належным узроўні захаванасць сваёй маёмасці, а ў некаторых выпадках поўнае нежаданне прадпрымаць меры па выкананні мінімальных умоў, накіраваных на прадухіленне супрацьпраўных замахаў з боку крымінальнага элемента.

Летась на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны 556 крадзяжоў з дачных дамоў, найбольшая колькасць у Мінскім – 89, Пухавіцкім – 85 і Смалявіцкім раёнах – 70. На сённяшні дзень ужо здзейснены 32 злачынствы дадзенай катэгорыі.

Для пранікнення ў дачныя домікі зламыснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы, у тым ліку: узлом дзвярэй, уздзеянне на акно, падбор ключа, праварот асяродку замка, свабодны доступ. Прадметамі замахаў з’яўляюцца як дарагая камп’ютарная і бытавая тэхніка, транспартныя сродкі, так і прадукты харчавання, адзенне, абутак, прадметы хатняга ўжытку, у тым ліку і посуд. Часта пры пранікненні ў дачныя дамы і размешчаныя побач з імі падсобныя памяшканні зламыснікі выкрадаюць будаўнічы інвентар, электрычную садовую тэхніку і іншую маёмасць, пакінутую ўладальнікамі на працяглы перыяд. Не грэбуюць зламыснікі таксама і металічнымі вырабамі, выкрадаючы лом чорных і асабліва каляровых металаў.

Для таго, каб зберагчы маёмасць, трэба заўсёды памятаць асноўныя правілы, выкананне якіх дапаможа забяспечыць яе захаванасць:

– калі выходзіце, зачыняйце дзверы на ўсе замкі, усе вокны. Гэтыя дзеянні павінны стаць звычкай і для іншых членаў вашай сям’і;

– пазбягайце размоў на тэму свайго месцазнаходжання, асабліва ў прысутнасці чужых людзей і дзяцей. Нагадвайце дзецям пра тое, што нельга расказваць незнаёмым людзям, хто знаходзіцца дома, а таксама пра тое, дзе захоўваюцца ключы ад дома ці кватэры;

– абсталёўвайце дачу альбо гараж, транспартны сродак рознымі даступнымі тэхнічнымі прыстасаваннямі, напрыклад, браніраванымі дзвярамі, ахоўнай сігналізацыяй, відэаназіраннем, не пакідайце ў адкрытым доступе прадметы, якія “карыстаюцца стабільным попытам” у зламыснікаў;

– ніколі не хваліцеся сваім дабрабытам у прысутнасці малазнаёмых ці старонніх людзей;

– не пускайце ў дачны дом і гараж малазнаёмых людзей, вучыце гэтаму правілу дзяцей;

– калі ў момант вяртання на дачу пачуеце, што ў доме хтосьці чужы, не спрабуйце яго затрымаць. Неабходна прыцягнуць увагу навакольных, выклікаць міліцыю і запомніць прыкметы злачынца;

– калі застанеце сваё жыллё ўзламаным, нічога не прыбірайце, не спрабуйце хутка выявіць, што прапала, – вы знішчыце сляды і доказы злачынства.

УАПП УУС Мінаблвыканкама

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars