Кантрольнае мерапрыемства “Таксі”

абот і паслуг заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры выкананні перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў г. Мінску і Мінскай вобласці былі праведзены маніторынгі і мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага) характару.

У студзені правераны 526 аўтамабіляў-таксі, з іх 264 транспартныя сродкі ажыццяўляюць перавозку пасажыраў, на бартах якіх прысутнічаюць наклейкі з найменнем такіх сэрвісных службаў, як “Uber”, “Яндэкс Таксі”, “IQ Таксі”, “Таксі Алмаз 7788”, таксі “Лось”, “Дзясятачка”. 124 аўтамабілі-таксі аформлены з парушэннем патрабаванняў п. 13 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 № 972 у рэд. пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018 № 636. За дадзенае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.14 ч. 5 КоАП Рэспублікі Беларусь у памеры ад папярэджання да 4 базавых велічынь.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага) характару правераны 52 аўтамабілі-таксі. Выяўлены 10 парушэнняў:

– парушэнне п. 8 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, адсутнасць візітнай карткі вадзіцеля – 2 парушэнні;

– парушэнне п. 7 Правіл, афармленне транспартнага сродку – 5 парушэнняў;

– парушэнне п. 13 Правіл, адсутнасць жоўтых палос на бакавых паверхнях – 1 парушэнне;

– парушэнне п. 26 Правіл, адсутнасць неабходных дакументаў – 2 парушэнні.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў складзены 1 акт агляду аўтамабільнага транспартнага сродку. Выдадзена 1 патрабаванне (прадпісанне) аб ухіленні выяўленых парушэнняў (ліквідавана на месцы). Вынесены 9 пастаноў аб накладанні адміністрацыйнага спагнання на суму 114 руб. 75 кап.

Георгій ЖУЛЕГА,

начальнік Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars