ДАІ інфармуе

Официально

ДАІ Валожынскага раёна паведамляе ўдзельнікам дарожнага руху, што з 12 па 14 лютага ў раёне праводзіцца акцыя па зніжэнні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Гэта праблема сёння застаецца актуальнай. У 2018 годзе назіраўся рост аварый з непаўналетнімі. За 12 месяцаў мінулага года з удзелам непаўналетніх зарэгістраваны 3 ДТЗ, у якіх двое дзяцей-пасажыраў загінулі і пяцёра атрымалі траўмы. Віноўнікамі ДТЗ ва ўсіх выпадках былі вадзіцелі. Частая прычына гібелі дзяцей або іх траўміравання – невыкананне правіл перавозкі малых. Бацькам ДАІ настойліва рэкамендуе вучыць дзяцей правільным паводзінам і асцярожнасці на дарозе.

 

Таксама трэба ведаць, што з 11 па 14 лютага праходзіць прафілактычная акцыя «Бяспечны пераход». З пачатку бягучага года ў 40 ДТЗ загінулі 4 чалавекі і 45 атрымалі розныя траўмы.

Па-ранейшаму застаецца высокай удзельная вага аўтааварый з удзелам пешаходаў. Асноўная прычына – ігнараванне самімі пешаходамі Правіл дарожнага руху, а таксама адсутнасць на вопратцы ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў. Вадзіцеля, які не прадаставіў пешаходу перавагу ў руху, караюць штрафам у 5 базавых велічынь. Аднак і той, хто крочыць па шашы ці вуліцы, таксама трымае сваю адказнасць. Калі чалавек ідзе ў цёмны час сутак без флікера, яму пагражае штраф у памеры ад 1 да 3 базавых. На суму ад 3 да 5 базавых аштрафуюць за знаходжанне на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення. Вадзіцелі і пешаходы, паважайце адзін аднаго!



Добавить комментарий