Цвёрдае паліва гарантуе цвёрды даход

Общество

У перыяд, калі слупок тэрмометра не радуе камфортнымі паказчыкамі, узрастае расход паліва і энергарэсурсаў. Для набыцця сезоннага тавару першай неабходнасці гаспадары прыватных сядзіб звяртаюцца ў розныя арганізацыі, але, як паказвае практыка, перавага аддаецца філіялу ДП “Мінаблпаліва”.

Прадпрыемства забяспечвае цяплом амаль 4000 домаўладанняў, у якіх людзі па-ранейшаму карыстаюцца печамі. Колькасць рэалізаваных дроў і торфабрыкету склала 6949 метраў кубічных і 6292 тоны адпаведна.

А вось замежныя жыхары са старадаўнімі традыцыямі, у тым ліку і тымі, што датычацца абагрэву дамоў, актыўна развітваюцца. Валожынскія вытворцы пастаўляюць у суседнія краіны пялеты з ільнотрасты, саломы, і з кожным годам экспарт гэтага новага віду паліва толькі павялічваецца. Летась філіял ДП “Мінаблпаліва” выпусціў 428 тон пялетаў, з якіх 398 тон адпраўлены замежнаму спажыўцу. 

Практычныя немцы сцвярджаюць, што заможнае жыццё пачынаецца з трох “Э” і павінна адпавядаць прынцыпам эканамічнасці, эстэтычнасці, экалагічнасці. Зусім верагодна, што праз нейкі час і ў нашых дамах з’явяцца ацяпляльныя катлы, прыстасаваныя пад сучасныя віды паліва, з асваеннем выпуску якога на Валожыншчыне, дзякуючы прагрэсіўнаму кіраўніцтву філіяла, не замарудзілі.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий