Да Дня Канстытуцыі райкам ГА «БРСМ» прымеркаваў акцыю “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Ва ўрачыстай абстаноўцы шаснаццацігадовыя юнакі і дзяўчаты атрымалі галоўны асабісты дакумент з рук намесніка старшыні райвыканкама П. І. Бібіка і начальніка аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС А. А. Чэрнік.Пра стварэнне святочнай атмасферы паклапаціўся раённы камітэт ГА «БРСМ». Юным валожынцам былі ўручаны памятныя падарункі, прадэманстраваны фільм, прагучалі віншавальныя словы.
Фота Алены Збірэнкі.