Валожынцы – чэмпіёны вобласці

Нядаўна ў Валожыне прайшло першынство Мінскай вобласці па баскетболе сярод юнакоў 2005-2006 г. н. і маладзейшых. 11 каманд прадстаўлялі Валожынскі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Мядзельскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Мінскі, Салігорскі, Барысаўскі і Лагойскі раёны.

Усе ўдзельнікі былі размеркаваны па трох падгрупах. У паўфінал выйшлі юныя баскетбалісты нашага, а таксама Маладзечанскага, Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў. Нашы спартсмены нікому не пакінулі шанцаў на перамогу. Другое і трэцяе прызавыя месцы занялі іх равеснікі з Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў. Пераможцы ўзнагароджаны кубкам, граматамі ўпраўлення па спорце і турызме Мінскага аблвыканкама і грашовай прэміяй.

Далей чэмпіёнаў вобласці чакаюць трэніровачныя зборы перад першынством рэспублікі, якое пройдзе ў канцы лютага на базе Валожынскай ДЮСШ.

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars