Асцярожна, цюбінгі!

Безопасность и здоровье

Катанне на надзіманых санках па снезе або па вадзе набывае вялікую папулярнасць не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.

Цюбінгі рэкламуюць як самы нетраўматычны від зімовага транспарту, на якім можна катацца нават пры мінімуме снегу. У адрозненне ад санак, “ватрушкай” нельга параніцца, у адрозненне ад лядзянак – яна мяккая. Ёсць і бытавыя плюсы: прыладу можна хутка садзьмуць і прыбраць на антрэсолі да наступнай зімы. Гэта падкупляе бацькоў, якія стаміліся цягаць санкі зімой і спатыкацца аб іх увесь астатні час.

У карыстанні цюбінгам ёсць тры праблемы. Ён хутка лётае і можа развіваць хуткасць да 80-85 км/г, а тармазоў і руля не мае. Чалавек ніяк не ўплывае на працэс катання. Санкі, напрыклад, маюць абмежаванні хуткасці, тармазіць можна нагамі або палоззем. Ватрушкі лепей слізгацяць, больш разганяюцца, і, як следства, рызыка траўматызму ў іх вышэй. Сярод асноўных траўм пры сутыкненні цюбінгаў з перашкодамі – траўмы галавы, пазваночніка, унутраных органаў і канечнасцей.

Бацькі абавязаныя выконваць некалькіх простых правіл бяспечнага катання. Неабходна пазбягаць актыўнага адпачынку паблізу аўтадарог, чыгуначных шляхоў, замерзлых вадаёмаў, а таксама іншых месцаў, якія з’яўляюцца небяспечнымі зонамі. Нельга катацца са схілаў, дзе размешчаны староннія аб’екты – дрэвы, сцены будынка, слупы і іншыя. Выкарыстоўвайце налакотнікі, накаленнікі і шлемы. Звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні ў інструкцыі да спартыўнага інвентару. І самае галоўнае – не адпускайце маленькіх дзяцей катацца адных.

Ірына ЮХНОЎСКАЯ,

урач-педыятр Валожынскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *