Паляванне і рыбалка па правілах

Официально

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у паляўнічых угоддзях паблізу населеных пунктаў забараняецца страляць і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй на адлегласці менш за 200 метраў ад крайняй пабудовы населенага пункта, а таксама страляць у напрамку людзей, населеных пунктаў, сельскагаспадарчых жывёл, транспартных сродкаў з агнястрэльнага гладкаствольнага паляўнічага ружжа на адлегласці менш за 500 метраў да іх і з наразной паляўнічай зброі менш за 2 кіламетры.

У выпадку, калі вы сталі відавочцам парушэнняў гэтых Правіл, просім неадкладна паведаміць у Маладзечанскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефонах: 8-0176 778375, 8-029 6014886, 8-029 3057880 ці ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102.

Васілій ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай

інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 

У лютым на вадаёмах рэспублікі пройдзе прафілактычная акцыя “Рыбалка па правілах”.

Падчас мерапрыемства работнікамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету будзе арганізаваны ўзмоцнены кантроль за выкананнем Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага будзе нададзена прытрымліванню рыбаловамі Правіл пры лоўлі рыбы зімовымі жарліцамі, стаўкамі і аналагічнымі прыладамі рыбалоўства.

Лавіць рыбу з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на чалавека дазваляецца толькі тым, хто з’яўляецца членамі РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Рыбаловы, якія парушылі патрабаванні, нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

П. ШЛЯПО,

дырэктар установы “Валожынская РАС”

РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”



Добавить комментарий