Рэйд па вёсках

Безопасность и здоровье

Зіма – пажаранебяспечны перыяд года. У гэты час аглядныя камісіі актыўна праводзяць сезонныя прафілактычныя мерапрыемствы – праверкі дамоў і кватэр. Асаблівую ўвагу надаюць будынкам, дзе пражываюць адзінокія пажылыя грамадзяне, інваліды, сем’i, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, і тыя, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі. Праводзіцца тлумачальная работа пра неабходнасць абсталявання сваіх жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі ў мэтах уласнай бяспекі.

На мінулым тыдні спецыялісты філіяла “Энерганагляд” РУП “Мінскэнерга”, прадстаўнікі Валожынскага сельсавета і сацыяльнай службы сумесна з Валожынскім РАНС правялі рэйд па вёсках Улазавічы, Мінці і Макараўка. Пры абследаваннях домаўладанняў правяралі спраўнасць электраправодкі, ацяпляльных печаў і катлоў, выкананне правіл пажарнай бяспекі. Самыя частыя парушэнні, якія дапускаюцца недобрасумленнымі гаспадарамі, – непатынкаваныя і непабеленыя коміны на гарышчы, расколіны ў печах, старая праводка.

З насельніцтвам праводзіліся прафілактычныя гутаркі аб правілах пажарнай бяспекі ў быце, пра неабходнасць пастаяннага нагляду за дзецьмі, шкоду курэння і ўжывання спіртных напіткаў, пра недапушчэнне курэння ў ложку, тым больш у стане алкагольнага ап’янення.

Да канца лютага аглядныя камісіі наведаюць усе вёскі Валожынскага раёна.

Наш кар.

Расколіны на печцы, якія могуць прывесці да ўзгарання, былі знойдзены ў в. Мінці ў Мікалая Скапца
Расколіны на печцы, якія могуць прывесці да ўзгарання, былі знойдзены ў в. Мінці ў Мікалая Скапца
Жыхарка в. Подбалаць Аляксандра Пасека не падрыхтавалася да ацяпляльнага сезона – камісія знайшла непатынкаваны і непабелены комін. Гаспадыня абавязана выправіць парушэнне ў самы кароткі тэрмін, інакш карыстацца печчу недапушчальна

Добавить комментарий