Прамыя лініі

16 лютага з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 54373 «прамую лінію» праводзіць намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН.

 

16 лютага з 10.00 до 11.00 па тэлефоне 55467 праводзіць «прамую лінію» дырэктар РУП «Валожынскі жылкамунгас» Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК.

 

18 лютага з 8.00 да 10.00 па тэлефоне 54938 праводзіць «прамую лінію» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Павел Мікалаевіч САРОКА.

 

21 лютага з 15.00 да 16.00 у райвыканкаме правядзе асабісты прыём грамадзян намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалай Міхайлавіч РАГАШЧУК.

Папярэдні запіс – 18 лютага з 10.00 да 13.00 па тэлефонах: 55572, 55641.

 

22 лютага з 10.00 да 15.00 Валожынскае бюро Маладзечанскага філіяла РУП “Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” праводзіць выязны прыём грамадзян у будынку Вішнеўскага сельвыканкама па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці.

Папярэдні запіс па тэлефонах: 55242, 59070.

 

18 лютага з 11.00 да 13.00 па тэлефоне 54081 праводзіць «прамую лінію» па пытаннях забеспячэння законнасці і правапарадку намеснік начальніка РАУС Сяргей Вітальевіч ЛАТЫШАЎ.

 

19 лютага з 11.00 да 13.00 па тэлефоне 55378 праводзіць «прамую лінію» начальнік РАУС Дзмітрый Аляксандравіч ВЯРОЎЧЫК.

 

20 лютага з 11.00 да 13.00 па тэлефоне 55352 правядзе «прамую лінію» па пытаннях методыкі і крытэрыяў адбору кандыдатаў для праходжання службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь намеснік начальніка РАУС Сяргей Аляксандравіч ГЕЛДА.

 

21 лютага з 11.00 да 13.00 праводзіць «прамую лінію» па пытаннях, звязаных з выяўленнем злачынстваў, выкрыццём вінаватых у іх, а таксама ўзаемадзеяннем з насельніцтвам раёна ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, намеснік начальніка РАУС Віталь Уладзіміравіч КІШКО.

 

 

Да ведама

На падставе рашэння раённага выканаўчага камітэта № 126 ад 11 лютага 2019 года «Аб арганізацыі прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2019 года грамадзян 1992-2001 гадоў нараджэння», грамадзянам прызыўнога ўзросту, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, неабходна прыбыць з 1 сакавіка па 30 красавіка бягучага года ў адасобленую групу (Валожынскага раёна) па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 4, кабінет № 17. Пры сабе мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

 

16 лютага на ваенна-транспартным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (г. Гомель, вул. Кірава, 34, аўдыторыя 170) праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй для ўсіх жадаючых. Пачатак – у 11.00. Кантактныя тэлефоны: (8-0232) 953152, 3175186 (факс).

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars