Ліст, абпалены вайной

Вядома, што кожны год 15 лютага, у дзень, які ў беларускім календары пазначаны як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, былыя афганцы збіраюцца разам у райцэнтры. Пасля, разбіўшыся на групы, наведваюць родныя мясціны сваіх таварышаў, якія не вярнуліся з той вайны. У Лоску, Ракаве і Зарэчнай мужчыны схіляюць галовы перад магіламі Валянціна Сліжа, Івана Мазуры, Паўла Падрэза, удзельнічаюць у мерапрыемствах устаноў адукацыі, сустракаюцца са сваякамі вечна юных герояў.

 У лютым 2019 года разам з групай інтэрнацыяналістаў давялося пабываць у доме Яніны Юльянаўны Падрэз. Жанчына пазнаёміла з братам, той ужо шмат гадоў пастаянна пражывае ў Прыбалтыцы. Да сястры мужчына прыехаў наўмысна, каб разам з ёй сустрэць баявых сяброў пляменніка. Эдуард Юльянавіч аказаўся цікавым суразмоўцам. Шмат расказаў пра свае адносіны з Паўлам. Яны моцна сябравалі, любілі абменьвацца думкамі. Калі юнака прызвалі ў армію, у іх хутка наладзілася перапіска. Лісты з Беларусі ў Афганістан і наадварот ляцелі рэгулярна. У кожным – даволі адкрыты дыялог наконт армейскіх будняў, абмен уражаннямі, марамі. Эдуард Юльянавіч не захаваў усю перапіску, аб чым моцна шкадуе. Хто ж думаў, што невялічкія аркушы калісьці будуць для родных найкаштоўнейшай рэліквіяй.

Як самую дарагую святыню захоўвае мужчына пісьмо, датаванае 6 лістапада 1987 года. Уражвае, наколькі спакойна малады салдат апісвае падзеі, ад якіх у большасці сэрца зойдзецца ад страху. Вядома ж, хлопец, як і яго саслужыўцы, верыў у сваю шчаслівую зорку і не думаў, што менавіта ў гэтым паведамленні ўзгадае эпізод, падобны да таго, які абарве яго жыццё…

 

Здравствуй, дядя Эдик!

С пограничным приветом к тебе Павлик. В первых строках письма хочу сообщить, что служба у меня идет нормально. Вот уже год и пробежал. Год назад в это время у меня еще были проводы. Служить здесь легко и интересно, хотя и опасно. Много чего увидишь и узнаешь за свою службу. Да и уставщины нет – в чем захотел, в том и ходишь. Летом загораем в одних трусах. Зима здесь холодная. Температура – плюс пять, а кажется, что мороз до минус тридцати. Дурацкий климат. Последнее время постоянно выезжаем охотиться на духов. Всякие операции повыдумывают. Окружим кишлак и стоим, ждем, покуда афганские солдаты прочешут его. Теперь на праздники усиленно охраняем границу. Поступили сведения, что душманы хотят преподнести подарок – обстрелять нашу территорию. Вот мы и не даем им покоя, а они не дают нам отпраздновать. Много ставят мин. Только за один выезд подорвалось два БТРа и ГАЗ-66. Пацан тяжело контужен. Мина взорвалась под колесом, над которым размещена седушка водителя. Его выбросило через переднее стекло, а БТРу – ничего, только колесо оторвало. Вот такие дела.

До свидания! Жду ответа. Привет от меня твоему хозяину.

6.11.87

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars