З вопыту «Аднаго акна»

Служба “Адно акно” распачала сваю дзейнасць 27 лістапада мінулага года. Менш чым за тры месяцы супрацоўнікамі назапашаны каштоўны вопыт у рабоце па выкананні больш за сотню адміністрацыйных працэдур. Усяго за азначаны перыяд зафіксаваны 485 зваротаў ад жыхароў раёна. Асноўная маса – пытанні архітэктуры і будаўніцтва.

Як адзначылі супрацоўнікі службы, ужо зараз адчуваецца, што вясна не за гарамі – расце колькасць тых, хто жадае правесці рэканструкцыю жылых і гаспадарчых пабудоў, што азначае: у хуткім часе павялічыцца колькасць наведвальнікаў, зацікаўленых у афармленні дакументаў па ўводзе адрамантаваных (ці ўзведзеных) пабудоў у эксплуатацыю – для гэтага існуе асобная працэдура. Цяпер праз “Адно акно” праводзіцца рэгістрацыя праектнай дакументацыі на будаўніцтва ці рамонт будынкаў (памяшканняў), якія знаходзяцца на балансе юрыдычных асоб. З пачатку года па дадзеным кірунку звярталіся 15 заяўнікаў. Актыўна цікавяцца грамадзяне і пытаннямі пастаноўкі на чаргу ў дашкольныя дзіцячыя ўстановы. Сярод новых працэдур значацца і такія, як выдача пасведчанняў шматдзетным сем’ям, а таксама прыняцце дакументаў на назначэнне сямейнага капіталу. Падлічана: за студзень-люты 2019 года  рашэнні па працэдуры прыняты адносна десяці сямей. Жадаючым палепшыць свае жыллёва-бытавыя ўмовы патрэбна ведаць: пытанне вырашаецца праз “Адно акно”.

Кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Сяргееўна Багатырова лічыць, што валожынская служба працуе зладжана і аператыўна. Спецыялісты, нягледзячы на даволі значную нагрузку (звычайна не менш за дзесяць чалавек у дзень), ветліва выслухоўваюць кожнага, дапамагаюць разабрацца з дакументамі. У выпадку, калі пытанне, за якім прыйшоў наведвальнік, не па адрасе, падказваюць, куды неабходна звяртацца далей. Тэрміны, адведзеныя на падрыхтоўку дакументаў, выконваюцца, даведкі выдаюцца ў дзень звароту.

На жаль, многія жыхары раёна не ўсведамляюць, што служба не вырашае ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе іх жыцця. Тут не прадастаўляюць жыллё, не выдаюць крэдытаў, не міраць сваякоў падчас сварак і г. д. У “Адным акне” будуць удзячныя кожнаму з грамадзян, калі перад тым, як прыйсці на першы паверх райвыканкама, яны самі для сябе добра сфармулююць пытанне, якое жадаюць вырашыць. Патрэбна мець на ўвазе, што спецыялісты ажыццяўляюць прыём дакументаў і рэгістрацыю заяў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, выдачу выніковых рашэнняў па адміністрацыйных працэдурах, што ўваходзяць у кампетэнцыю райвыканкама. Пералік працэдур публікаваўся ў раённай газеце, размешчаны на сайце райвыканкама, яго можна ўбачыць на інфармацыйных стэндах райвыканкама і непасрэдна ў памяшканні службы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars