Школа бяспекі ў Валожыне

У Валожыне прайшоў раённы конкурс “Школа бяспекі-2019”, арганізатарамі якога выступілі Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама.

У сярэдняй школе № 2 г. Валожына сабраліся прадстаўнікі з пятнаццаці школ раёна. Канкурсантаў падзялілі на 3 групы па класах: 1-4, 5-7, 8-11 класы. Удзельнікам было прапанавана адказаць на 100 пытанняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і паўдзельнічаць у рабоце тэматычных пляцовак. Усе хацелі перамагчы, таму вельмі ўважліва чыталі і выконвалі заданні.

Па выніках конкурсу пераможцамі першай групы сталі Мацвей Сіняўскі, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Валожына”; Міхаіл Сівец, ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” і Софія Афоніна, ДУА “Дорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Лепшыя сярод 5-7 класаў –  Аляксей Болвах, ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”; Мікіта Станкевіч, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Валожына”; Аляксандр Бялоў, ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”. Самы высокі вынік у сваёй узроставай групе паказалі Анастасія Гайдашова, ДУА “Сівіцкі НПК дзіцячы сад-базавая школа”; Максім Баркоўскі, ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”; Мікіта Луцкі, ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Кожны пераможца атрымаў дыплом адпаведнай ступені і падарунак. Далей іх чакае абласны этап.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars