Лепшыя ў вобласці

Спорт

З 9 па 11 лютага на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна адбыўся Чэмпіянат Мінскай вобласці па настольным тэнісе, у якім прынялі ўдзел 10 мужчынскіх і 8 жаночых каманд. У выніку напружанай барацьбы выявілі пераможцаў.

У камандным заліку сярод жанчын 1-е месца занялі валожынцы, 2-е – у прадстаўнікоў Барысаўскага раёна, 3-е – Маладзечанскага раёна. Сярод мужчын 1-е месца заняла каманда Маладзечанскага раёна, 2-е – Барысаўскага раёна, 3-е дасталося камандзе г. Жодзіна.

У асабістым заліку сярод жанчын перамогу святкавала Анастасія Кажура з Маладзечанскага раёна. 2-е і 3-е месцы адпаведна занялі Яна Раманчык і Анастасія Патоцкая з Валожынскага раёна.

Сярод мужчын на вышэйшую прыступку п’едэстала падняўся Валянцін Дзямідчык з Барысаўскага раёна. На 2-м месцы аказаўся Уладзімір Промскі з г. Жодзіна, на 3-м – Павел Патрэпка з Вілейкі.

Наш кар.



Добавить комментарий