Адбор кандыдатаў для паступлення ва ўстанову адукацыі “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь”

Официально

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску інфармуе, што праводзіцца адбор кандыдатаў для паступлення ва ўстанову адукацыі “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь” на факультэт “Эканамічнае права” з наступным працаўладкаваннем у органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Калі вы разумныя, фізічна падрыхтаваныя і здаровыя, жадаеце служыць у органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на афіцэрскай пасадзе, абараняць эканамічныя інтарэсы дзяржавы, значыць вы вартыя стаць курсантам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Установа адукацыі ажыццяўляе набор юнакоў для паступлення на вочную форму навучання для атрымання бясплатнай вышэйшай адукацыі. Курсанты забяспечваюцца жыллём, абмундзіраваннем і харчаваннем, па заканчэнні навучання – гарантаваным месцам работы дзяржаўнага служачага са стабільным заробкам.

Патрабаванні да кандыдатаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь; сярэдняя ці прафесійна-тэхнічная з агульнай сярэдняй адукацыяй, або сярэдняя спецыяльная адукацыя; узрост ад 17 да 25 гадоў; адсутнасць прыцягненняў да крымінальнай адказнасці.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Маладзечанскім міжраённым аддзеле ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску па адрасе: г. Маладзечна, вул. В. Гасцінец, д. 56 ці па тэл.: 8-0176 521188, 8-0176 521190.

Алег КЛЯПАЦКІ,

начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела

УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску



Добавить комментарий