17 лютага бягучага года шматлюдна было ў раённым Цэнтры культуры. А сабраў сюды і выканаўцаў, і гледачоў традыцыйны раённы фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя”, у якім паўдзельнічала 26 чалавек. Спонсары фестывалю — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Кожны год фестываль адкрывае новыя таленты. Дыпломамі і памятнымі падарункамі і на гэты раз вырашана ўзнагародзіць лепшых выканаўцаў:
“За высокае выканаўчае майстэрства”:
— Святлану Гомель (песня ”Мір”), вучаніцу ДУА “Гімназія №1 г.Валожын”;
— Вераніку Ляшкевіч, салістку ДУК “Раённы цэнтр культуры” (песня “Чатыры сыны”);
— Фёдара Пятрочанка (песня “Верните память”) і Мікалая Шаўцова (песня“Журавли”), радавых вайсковай часці
“За прапаганду патрыятычнай песні”:
— Анастасію Барадака, удзельніцу эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі” ДУК “Раённы цэнтр культуры”(песня“Рисуют мальчики войну”);
— Елізавету Каранік, навучэнку ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” (песня “Тучи в голубом”) ;
— Елізавету Самахвастоўскую, ваеннаслужачую вайсковай часці (песня “Ты же выжил солдат”).
“За яркае адлюстраванне ваеннай тэмы”:
— Надзею Губіч , прадстаўніцу ДУА “Гародзькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”(песня “Баллада о красках”);
— вакальны ансамбль “Элегія”, ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” (песня “Возвращайся”)
— Аляксандра Бруя, радавога вайсковай часці (песня “Герой”).
Дыпломам “Прыз глядацкіх сімпатый” і памятным падарункам адзначана салістка Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Галіна Вярэніч (песня “Рисуют мальчики войну”).
Кожны пераможца быў узнагароджаны дыпломам і атрымаў памятны падарунак. Астатнія ўдзельнікі фестывалю-конкурсу “Вікторыя” атрымалі дыпломы “За ўдзел”.