Шаноўныя жыхары Валожыншчыны! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны!

Общество

Штогод у гэты дзень у нашых сем’ях віншуюць тых, хто стаў гарантам дабрабыту і спакою, бяспекі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні – бацькоў, братоў, мужоў, сыноў. Вялікія надзеі ўскладаюцца на моладзь – будучыню любой дзяржавы, на іх патрыятызм і вернасць традыцыям.

Абарона сваёй Айчыны, свайго дома – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага стала ўсенародным святам, днём усіх моцных, мужных, цвёрдых духам людзей. Любы беларус, нясе ён службу на баявым пасту або займаецца мірнай справай, – перш за ўсё абаронца Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у прымнажэнне багацця і славы Валожыншчыны і ўсёй нашай краіны.

Жадаю жыхарам раёна здароўя, дабра і шчасця. Няхай мір і разуменне пануюць у вашых дамах. Няхай новыя задумы і прафесійныя дасягненні, радасныя сустрэчы і шчаслівыя падзеі спадарожнічаюць вам заўсёды.

З павагай,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

Паважаныя ветэраны вайны і працы,

вайскоўцы, дарагія землякі!

Ад душы, шчыра і сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян, усіх, каму дарагі лёс краіны, хто мірнай працай і воінскай доблесцю дабіваецца дабрабыту і стабільнасці ў краіне, умацоўвае моц і аўтарытэт Беларусі ў свеце, хто нясе баявую вахту і толькі рыхтуецца выканаць свой абавязак перад Радзімай.

З асаблівымі словамі падзякі мы звяртаемся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых ваенных канфліктаў XX-XXI стагоддзяў, хто ў суровыя гады выпрабаванняў адстаяў незалежнасць нашай дзяржавы. Нізкі вам паклон за доблесную службу Радзіме! Вы – лепшы маральны арыенцір для моладзі.

Нашы віншаванні і найлепшыя пажаданні ў адрас усіх мужчын – адказных і мужных, якія закладваюць моцны фундамент у будучае нашай малой радзімы і ўсёй краіны.

У гэты цудоўны дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні міру і дабрабыту, поспехаў у працы і воінскай службе, шчасця, здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, рэалізацыі самых смелых планаў! Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

І.С. МАРКЕВІЧ,

намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

М.В. РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий