Наведалі домаўладанні

Безопасность и здоровье

19 лютага прайшоў чарговы рэйд аглядных камісій: прадстаўнікі РАНС і філіяла “Энерганагляд” РУП “Мінскэнерга”, супрацоўнікі Івянецкага пасялковага і сельскага саветаў і ўчастковы інспектар праверылі домаўладанні івянчан і жыхароў вёсак Камень, Суднікі, Далідавічы. Пры абследаванні звярталі ўвагу не толькі на пытанні бяспекі, але і на ўмовы пражывання, асабліва ў неабароненай катэгорыі грамадзян.

У кожным з наведаных дамоў дасканала праверылі электраправодку, лічыльнікі і электрапрыборы. Былі знойдзены парушэнні, самае частае з іх – няспраўнасці праводкі. Гэта адна з асноўных прычын пажаранебяспечных сітуацый. Неабходна сачыць за станам ізаляцыі правадоў і кабеляў, своечасова замяняць іх. Таксама вялікую небяспеку ўяўляе старая праводка: з часам яна пашкоджваецца,  што часта прыводзіць да кароткага замыкання і іншых надзвычайных сітуацый.

Праверка пячнога абсталявання і комінаў паказала, што большасць грамадзян адказна выконваюць правілы эксплуатацыі пячнога абсталявання і пажарнай бяспекі – своечасова тынкуюць і беляць комін, ліквідуюць расколіны ў печы, падтрымліваюць парадак і чысціню, не сушаць каля распаленай топкі рэчы і адсоўваюць мэблю на бяспечную адлегласць. Але ўсё ж такі яшчэ застаюцца нядобрасумленныя гаспадары, якія дапускаюць безадказнае стаўленне да правіл, тым самым рызыкуючы сваім жыццём і жыццём суседзяў. Некаторыя жыхары Івянца і Суднікаў перад пачаткам ацяпляльнага сезона не прачысцілі, не патынкавалі і не пабялілі коміны, не адрамантавалі печы.

Супрацоўнікі РАНС надалі вялікую ўвагу праверцы гарышчаў. Выявілася станоўчая карціна: часцей за ўсё гаспадары не складзіруюць там непатрэбныя рэчы і падтрымліваюць парадак.

Члены камісіі пагутарылі з мясцовым насельніцтвам на тэму пажарнай бяспекі, нагадалі пра захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі і неабходнасць сачыць за станам ацяпляльных печаў і электрапрыбораў, падзяліліся навыкамі барацьбы з агнём, распавялі аб прычынах узнікнення пажараў, праверылі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і выдалі рэкамендацыі па наладжванні быту.

Наш кар.

 

Прыклад няспраўнай і старой электраправодкі ў івянчаніна Баляслава Далідовіча, якую неабходна замяніць у найбліжэйшы час.

Невыкараняльная звычка сушыць рэчы і дровы на печы можа прывесці да ўзгарання.

Жыхарка вёскі Далідавічы Данута Мазанік на працягу ацяпляльнага сезона так і не ліквідавала расколіны ў печы, тым самым ствараючы пажаранебяспечную сітуацыю. Складзіраванне рэчаў каля печкі – таксама жорсткае парушэнне правіл бяспекі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *