Ведаць ПДР важна

Молодежный курьер

На базе сярэдняй школы № 1 г. Валожына прайшла XIV раённая алімпіяда па Правілах дарожнага руху.

44 вучні 5-7-х класаў з 15 устаноў адукацыі раёна сабраліся, каб паказаць свае веды і эрудыцыю. На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства поспехаў рабятам пажадаў старшы інспектар аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС В. І. Пасека.

Пакуль адны школьнікі выконвалі алімпіядныя заданні, у іншых была магчымасць паглядзець відэаролікі па бяспецы дарожнага руху.

Пасля напружанай барацьбы надышоў урачысты момант падвядзення вынікаў. Памятнымі прызамі, якія прадаставілі аддзяленне ДАІ Валожынскага РАУС, раённая арганізацыйная структура “ДТСААФ”, Валожынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, былі ўзнагароджаны рабяты, што перамаглі ў асабістым першынстве, і тры каманды, якія паказалі лепшыя агульныя вынікі.

Сярод вучняў 5-х класаў 1-е месца ў асабістым першынстве заняла вучаніца Івянецкай СШ Таміла Зялюткіна, 2-е – Ксенія Федаровіч з Ракаўскай СШ, 3-е – Арыядна Колышка з Багданаўскага ВПК.

Перамогу сярод шасцікласнікаў святкавала Ганна Бібік з Івянецкай СШ, 2-е месца – у вучаніцы СШ № 2 г. Валожына Крысціны Сухалет, 3-е – заваяваў Максім Паўлаў з гімназіі № 1 райцэнтра.

1-е месца сярод вучняў 7-х класаў заслужана заняў Глеб Галабурда з Івянецкай СШ, 2-е месца дасталася Уладзіславу Ленскаму з СШ № 1 г. Валожына, 3-е – Яўгену Анісовічу з Ракаўскай СШ.

Па выніках алімпіяды 1-е месца заняла каманда Івянецкай СШ, 2-е – Ракаўскай СШ, на трэцюю прыступку п’едэстала паднялася каманда гімназіі № 1 г. Валожына.

У творчым конкурсе “Дзеці Мінскай вобласці – за дарогі без аварый” за самую змястоўную і арыгінальную лістоўку-зварот да грамадзян прызамі пераможцаў былі ўзнагароджаны каманды Суднікаўскай СШ і Гародзькаўскага ВПК.

Наш кар.



Добавить комментарий