ПРАЦЯГВАЮЦЬ ІГНАРАВАЦЬ… ДА ПАРЫ ДА ЧАСУ?

Безопасность и здоровье

Паводле аператыўных даных Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах, з пачатку года ў Беларусі ўтапіліся 5 чалавек. Удалося выратаваць 7.

Асноўнымі прычынамі гібелі людзей стала ўтапленне пры падлёднай рыбалцы і пры падзенні ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення: тры загінуўшыя (60% ад агульнай колькасці) падчас апошняга ў жыцці наведвання вадаёма знаходзіліся ў нецвярозым стане.

У сувязі з усталяваннем на тэрыторыі раёна анамальна цёплага надвор’я таўшчыня ледзянога покрыва на водных аб’ектах рэзка зменшылася. Лёд стаў рыхлым, з’явіліся прамывіны і праталіны. Тым не менш, як бачым на гэтых літаральна ўчора зробленых работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях фотаздымках, рыбакоў на Валожынскім, ды і іншых вадасховішчах такая сітуацыя не палохае. Як быццам хто пад руку штурхае выйсці на крохкую, тонкую, небяспечную паверхню…

 Валожынская раённая арганізацыя ТВВОД нагадвае жыхарам і гасцям раёна, што ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду выхад на яго забараняецца (артыкул 50 главы 6 «Правіл аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь»).

Іван СУХАДОЛЕЦ,

старшыня райарганізацыі ТВВОД



Добавить комментарий