Тлумачэнні дадзены на месцы

Официально

На мінулым тыдні Валожын наведаў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалай Міхайлавіч Рагашчук. На аб’яўлены ім прыём грамадзян запісалася жыхарка адной з блізкіх да раённага цэнтра вёсак.

Праблема ў пенсіянеркі старая як свет: непаразуменні з суседзямі з-за межаў участка. «Халодная вайна» паміж імі вядзецца дастаткова доўгі час і ўзнімалася ўжо не раз як на ўзроўні адміністрацыі Валожынскага сельвыканкама, так і на раённным. Заканамерным вынікам стала наведванне ў «зону канфлікту» спецыялістаў геадэзічнай службы, якія дакладна вымералі ўчасткі і аднавілі мяжу. Праўда, плоту паміж участкамі няма, і цяпер заяўніца даказвае, што суседзі, складзіруючы там дровы, «залезлі» на яе тэрыторыю. А вось картаграфічная інфармацыя 2018 года пацвярджае, што паліва складзіравана роўна па мяжы… Не згодная з гэтым жанчына падняла ў дадатак і пэўныя пытанні прававога характару.

Выслухаўшы ўсе бакі, М. М. Рагашчук даў заяўніцы аргументаваныя тлумачэнні па канкрэтнай апісанай сітуацыі, а па іншых праблемах параіў звярнуцца ў суд.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий