Вучацца быць здаровымі

Молодежный курьер

У яслях-садзе № 3 “Пралеска” прайшоў чарговы Дзень здароўя пад назвай “Калі хочаш быць здаровы – спортам займайся”, які пачаўся з ранішняй гімнастыкі “Здароўю скажам – “Так!”.

На працягу дня з выхаванцамі ў групах праводзіліся гутаркі “Карысныя і шкодныя звычкі”, “Што значыць быць здаровым?”, “Якая ежа карысная для здароўя?”, дыдактычныя гульні “Што карысна, а што шкодна для здароўя?”, “Вітаміны я люблю, быць здаровым я хачу”, “Вітаміны і карысныя прадукты”. Выхавальнікі прачыталі малым мастацкія творы Ю. Тувіма “Гародніна”, К. Чукоўскага “Фядорына гора”, “Майдадыр” і іншыя.

Дынамічна прайшоў фізкультурна-музычны час “Вясёлыя спаборніцтвы Пінгвінаў і Белых мядзведзяў”, падчас якога дзеці трапілі ў зімовую казку, дзе сустрэлі насельнікаў паўднёвага і паўночнага палюсоў, успомнілі зімовыя віды спорту, гульні і забавы, адгадвалі загадкі. Яны выконвалі розныя заданні, спаборнічалі ў эстафетах на зімовую тэматыку. Спорт і рухавыя гульні даставілі вялікую радасць і пазітыўны эмацыянальны настрой усім рабятам.

У старэйшых групах у другой палове дня прайшла выстава малюнкаў “Зімовыя віды спорту”, у якой прынялі ўдзел не толькі выхаванцы, але і іх бацькі.

Наш кар.



Добавить комментарий