Парадак і тэрміны платы абавязковых страхавых узносаў, прадастаўленне дакументаў персаніфікаванага ўліку ў органы фонду індывідуальнымі прадпрымальнікамі за 2018 год

Официально

Парадак платы абавязковых страхавых узносаў рэгулюецца Палажэннем аб плаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 40 (са зменамі і дапаўненнямі).

Пастаноўка на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў ажыццяўляецца ў органах фонду па месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка аўтаматычна са дня ўнясення запісу аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР).

Сума абавязковых страхавых узносаў, што належыць да платы ў бюджэт фонду, вылічаецца з вызначанага індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі даходу за перыяд ажыццяўлення прадпрымальніцкай, натарыяльнай і адвакацкай дзейнасці ў справаздачным годзе. Пры гэтым сума ўзносаў павінна быць не менш за суму, якая вылічана за ўказаны перыяд з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам.

Сума мінімальных заработных плат за 2018 год склала 305*12=3660,00 рублёў, сума абавязковых страхавых узносаў – 1281 рубель (106,75*12=3660,00*35%).

Плата ўзносаў ажыццяўляецца на працягу года, але не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным. Абавязковыя страхавыя ўзносы, якія паступілі ў бюджэт фонду пасля 1 сакавіка, адносяцца да плацяжоў бягучага года і не могуць улічвацца ў больш раннім перыядзе.

Не ўнесеная ў тэрмін сума абавязковых страхавых узносаў з’яўляецца нядоімкай. На суму нядоімкі за кожны дзень пратэрміноўкі (уключаючы дзень платы) налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату платы ўзносаў.

Плацяжы пералічваюцца з указаннем уліковага нумара плацельшчыка ў органах фонду (УНПФ) на разліковы рахунак № BY28AKBB36029460100080000000 у ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Мінск, код банка AKBBBY2X, УНП 604612005, атрымальнік плацяжу УГК ГУ МФ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, код плацяжу 03512 (страхавыя ўзносы), 13512 (пеня).

Плацяжы прымаюцца наяўнымі грашовымі сродкамі ў касы банкаў, а таксама з выкарыстаннем плацежна-даведачных тэрміналаў, інфакіёскаў, інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, банкамата, касы банка, устройстваў прыёму наяўных грошай (cash-in) і іншых пунктаў банкаўскага абслугоўвання, падключаных да сістэмы “Разлік”.

Перыяды ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і сумы абавязковых страхавых узносаў за гэтыя перыяды адлюстроўваюцца ў індывідуальных звестках па форме ПУ-3. З 1 студзеня 2018 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2018 г. № 500 “Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні” перыяды неажыццяўлення ў справаздачным годзе прадпрымальніцкай дзейнасці таксама паказваюцца ў форме ПУ-3.

Форма ПУ-3 прадастаўляецца ў органы фонду не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным. Дадзеная форма можа быць прадастаўлена ў электронным фармаце (з прыкладаннем дакументаў на папяровых носьбітах, завераных подпісам плацельшчыка) у орган фонду па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў, а таксама ў выглядзе электроннага дакумента, заверанага электронна-лічбавым подпісам. Электронныя дакументы прадастаўляюцца з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт шляхам звароту на web-партал фонду (http://portal.ssf.gov.by). Непрадастаўленне ва ўстаноўлены тэрмін формы ПУ-3 цягне адміністрацыйную адказнасць па арт. 23.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Для даведкі:

Добраахвотны парадак платы ўзносаў прадугледжаны для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія:

адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзяцца ў працоўных адносінах; а таксама звязаных з імі адносінах, заснаваных на членстве (удзеле) у арганізацыях любых арганізацыйна-прававых форм, з’яўляюцца ўласнікамі маёмасці (удзельнікамі, членамі, заснавальнікамі) юрыдычных асоб і выконваюць функцыі кіраўнікоў гэтых юрыдычных асоб і за якіх у адпаведнасці з заканадаўствам плацяцца ўзносы;

з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій;

маюць права на дапамогу па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў;

атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю ў дзённай форме;

удзельнічаюць у рэалізацыі праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза.

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, згодна з арт. 11.54, няплата або няпоўная плата ва ўстаноўлены тэрмін абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры 20% ад незаплачанай сумы названых узносаў. А таксама ў выпадку непагашэння запазычанасці яна будзе спагнана на падставе выканаўчага надпісу натарыуса.

Памятайце, што ў стаж работы залічваюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася плата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду, згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні (арт. 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”).

Больш падрабязную інфармацыю аб плаце ўзносаў можна атрымаць у Валожынскім раённым аддзеле Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (г. Валожын, пл. Свабоды, 21, тэл.: 8-01772 54806, 8-01772 58199, 8-01772 54335).

Марына КАЛІТНІК,

начальнік Валожынскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення ФСАН



Добавить комментарий