У сакавіку-красавіку будзе прынята рашэнне па тэрмінах правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў

Официально

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

«Я вам клянуся: нават калі сітуацыя будзе вельмі цяжкая, я ніколі не буду маніпуляваць грамадскай думкай, каб падбіраць нейкі момант і прапхнуць сябе ва ўладу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што выбарчыя кампаніі будуць праведзены ў бліжэйшыя два гады.

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, гэтыя важныя палітычныя падзеі стануць экзаменам не толькі для яго. «Усе будзем здаваць экзамен і перад народам даваць справаздачу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у яго ёсць падставы быць упэўненым, што ўлада вытрымае гэты экзамен дастойна. «Галоўнае нам па-дзелавому правесці гэтыя кампаніі. Дастойна давайце правядзём, — заклікаў Прэзідэнт. — Абяцаю, што ўсё будзе сумленна і канкурэнтна. Але калі буду бачыць, што нехта з палітыкаў зробіць стаўку на разбурэнне краіны і стабільнасці, якая ёсць, я адкажу».

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий