На прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне пераможа цяперашні Прэзідэнт Пётр Парашэнка

Официально

Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

«Прэзідэнтам будзе Парашэнка. Ён выйдзе ў другі тур. Можа, з Зяленскім, можа, яшчэ з кім-небудзь, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І той, хто прагаласаваў за Зяленскага, напэўна, за яго ж і прагаласуе зноў. А тыя, хто за іншых, — аддадуць галасы Парашэнку. Я кажу не абсалютна дакладна. Але думаю, падлічваючы ўсе варыянты, што Пётр Аляксеевіч гэту пасаду захавае».

Пры гэтым Прэзідэнт Беларусі прызнаўся, што не вельмі паглыбляўся ў пытанні выбараў ва Украіне, але заўсёды адчувае трывогу за тое, што адбываецца ў краіне-суседцы. «Я не хачу, каб Украіну нехта выкарыстаў як разменную манету, каб яна была пляцоўкай розыгрышу вялікіх дзяржаў. Украінцы гэтага не заслугоўваюць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён чарговы раз прызнаўся ў цёплых пачуццях, павазе да ўкраінцаў. «Я служыў там, шмат разоў бываў, у тым ліку ў заходняй Украіне, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У мяне няма такога меркавання, што «западэнцы», як іх там часта называюць, — гэта нейкія дрэнныя людзі. У мяне няма такога меркавання. Гэта выдатныя людзі, рабацягі. Нам трэба ў іх вучыцца працаваць».

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што любыя трывожныя падзеі ва Украіне прыкметна ўплываюць і на Беларусь. «У свой час, калі хлынуў паток, мы прынялі, паводле даных міграцыйных службаў, больш за 150 тыс. украінцаў. Указам Прэзідэнта ім прадастаўлены аднолькавыя правы з беларусамі. Нехта вярнуўся, калі стала больш спакойна. Да гэтага часу шмат людзей працаўладкаваны і працуюць тут, некаторыя ўжо жыллё сабе набылі. Мы ім дапамагалі, як маглі. Таму любая сітуацыя ва Украіне нас вельмі непакоіць. І мяне асабіста», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий