Прафесія – абараняць спакой

З самага першага дня заснавання службы супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў стойка абараняюць мірнае жыццё грамадзян, стаяць на варце грамадскага спакою краіны. Іх будні – сапраўдная гераічная гісторыя. Толькі ў нашым раёне ў барацьбе з ворагамі загінулі 16 міліцыянераў. Пры ўваходзе ў будынак, дзе размяшчаецца РАУС, замацавана мемарыяльныя дошка з прозвішчамі тых, хто пакрыў сябе неўміручай славай. Валожынскія праваахоўнікі заўсёды былі на перадавой: служылі ў Афганістане, ліквідавалі наступствы Чарнобыльскай навалы.

З Валожынскага РАУС выйшлі 12 кіраўнікоў абласнога і рэспубліканскага маштабу. Так, былы ўчастковы Уладзімір Яўстрацьеў узначальваў Вілейскі РАУС, а пазней – пашпартны аддзел УУС аблвыканкама. Следчыя Уладзімір Сімон і Іван Жураўкін сталі начальнікамі Маладзечанскага і Барысаўскага аддзелаў унутраных спраў, старшы ўпаўнаважаны Віктар Бобрык – начальнікам Нясвіжскага РАУС. Не так даўно начальнікам Валожынскага РАУС з’яўляўся Вадзім Сіняўскі, адсюль яго і назначылі начальнікам УУС Гродзенскага аблвыканкама. Былы раённы дзяржаўтаінспектар Раман Ляшкевіч даслужыўся да начальніка АДАІ вобласці, а два яго сыны пайшлі па слядах бацькі і сталі палкоўнікамі міліцыі. Дарэчы, міліцэйскія дынастыі – добрая традыцыя ў Валожынскім раёне. Прозвішчы Рыснікаў, Рэутаў, Махмудавых, Савічаў, Сянько, Трацэўскіх, Іода, Трапашкаў ужо носіць не адно пакаленне праваахоўнікаў.   

Сёння калектыў мае багаты вопыт у барацьбе са злачыннасцю і крыміналам, вырасла майстэрства аператыўнай работы і ўмацавалася матэрыяльная база. Жыхары раёна давяраюць супрацоўнікам РАУС і ведаюць, хто заўсёды акажа ім неабходную прававую абарону. Бываючы ў розных кутках Валожыншчыны, размаўляючы з людзьмі, не раз даводзілася чуць станоўчую ацэнку дзейнасці праваахоўных органаў. Міліцыі жыхары раёна давяраюць і лічаць, што са сваімі абавязкамі яны спраўляюцца.

Калі разглядаць апошні год, то самым станоўчым момантам можна лічыць зніжэнне злачыннасці ў раёне на 20 пунктаў. Супрацоўнікам аддзела важна не дапусціць, каб чалавек, схільны да антыграмадскіх паводзін, учыняў злое, уступаў у спрэчкі з законам, атручваў жыццё навакольным. Таму кіраўніцтва РАУС асабліва заклапочана ўзроўнем прэвентыўных мер і прафілактыкі правапарушэнняў. Свой доўг і абавязак міліцыя ведае, шлях выканання задач, пастаўленых сучаснасцю, імі вызначаны.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars