У цэнтры ўвагі – працаўнік

На чарговым Савеце Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, які адбыўся напрыканцы лютага, цэнтральным пытаннем стала ахова працы.

Як адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская, сёння вядзецца мэтанакіраваная работа па павышэнні эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем вытворча-тэхнічнай дысцыпліны. У арганізацыях раёна прайшлі праверкі, якія выявілі шматлікія парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Негатыўныя моманты зафіксаваны ў дзесяці калектывах, найбольш у ДЛГУ “Валожынскі лясгас” – 16, ДУП “Валожынскае ПМС” – 15, РУП “Валожынскі жылкамунгас” – 14. Самымі тыповымі парушэнням застаюцца адсутнасць кантролю з боку кіраўніцтва, эксплуатацыя няспраўнага абсталявання, незабяспечанасць сродкамі індывідуальнай аховы і інш. Кантралюючымі органамі выпісаны прадпісанні аб выкараненні недахопаў.   

Што датычыцца вытворчага траўматызму, то ў раёне летась зафіксаваны яго спад. Адбыўся адзін выпадак з цяжкімі траўмамі: рабочы ПМС параніўся бензапілой. Аднак неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб трагедыі не паўтараліся. Вялікія надзеі ўскладаюцца на актывізацыю грамадскіх інспектараў па ахове працы. У раённым пагадненні ім прадугледжана даплата ў памеры не менш за 10 працэнтаў месячнага акладу. Такі пункт ужо ўпісаны ў 46-і Калектыўных дагаворах.

І ўсё ж галоўнай прычынай траўматызму застаецца чалавечы фактар – і самі пацярпелыя, і адказныя за арганізацыю работы па ахове працы. Падчас Савета былі прыняты прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці работы па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, умацаванні дысцыпліны.  

Акрамя галоўнага дакладчыка, слова бралі лідары прафсаюзных пярвічак лясгаса Таццяна Трунова, райбальніцы Антон Дубінка, грамадскі інспектар аховы працы жылкамунгаса Таццяна Сіняўская, галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Колас, а таксама галоўны спецыяліст цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Алег Скадорва. Былі падняты надзённыя пытанні, і на многія з іх дадзены практычныя адказы. У прыватнасці, як згодна з патрабаваннем заканадаўства ажыццяўляць планаванне і ўлік расходаў членскіх прафсаюзных узносаў, весці папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Шмат рэкамендацый датычылася запланаванай на 2019 год справаздачна-выбарчай кампаніі ў прафсаюзных арганізацыях раёна. 

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars