Дарагія жанчыны Валожыншчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Міжнародным жаночым днём!

Ва ўсіх сферах дзейнасці вы праяўляеце свае лепшыя рысы – дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць. У гэтае першае вясновае свята мы кажам словы падзякі мамам, жонкам, сёстрам, калегам за нястомны клопат, душэўнасць, спагадлівасць. Вы напаўняеце сэнсам жыццё, абаграваеце цяплом любові сэрца родных і блізкіх.

Інтарэсы нашых сучасніц разнастайныя і шматпланавыя: ад удзелу ў палітычным і грамадскім жыцці да стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. І ўсюды вы не толькі выдатна працуеце, але і выступаеце ініцыятарамі прагрэсіўнага і творчага падыходу да справы, увасабляеце ў практыку новыя праекты.

Няма ў свеце нічога больш святога, чым жанчына, якая падарыла жыццё дзецям і навучыла іх першым крокам. Асаблівая пашана старэйшым у родзе прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва. Іх апекай і прыкладам жывыя сямейныя традыцыі, сувязь пакаленняў і крэпасць роднасных адносін. Нізкі паклон жанчынам-ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, удовам і маці, якія страцілі мужоў і сыноў, вязням канцлагераў, працаўніцам тылу.

Дарагія жанчыны! У гэты святочны дзень жадаю вам, каб разам з надыходам новай пары года па календары вясна абудзілася і ў вашых сэрцах у адносінах з роднымі, блізкімі, калегамі! Няхай 8 сакавіка адзначыць пачатак новых здзяйсненняў у дасягненні вызначаных мэтаў, а здароўе, дабрабыт і ўтульнасць у доме заўсёды будуць з вамі!

З павагай, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

Шаноўныя жанчыны!

У гэта светлае жаночае свята, свята вясновага абуджэння і цяпла прыміце самыя сардэчныя віншаванні.

Вы заўсёды былі і застаяцеся надзейнай апорай у вырашэнні нашых агульных задач. Ад вашай жыццёвай пазіцыі шмат у чым залежыць будучыня не толькі кожнай асобнай сям’і, але і ўсёй краіны, наш агульны дабрабыт. Актыўным удзелам у палітычным, навуковым, грамадскім жыцці, дасягненнямі ў бізнесе, вучобе, спорце вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё сталічнага рэгіёну. А ў такіх сферах, як адукацыя, ахова здароўя, культура, гандаль, займаеце вядучае становішча.

Вам няма роўных у здольнасці і ўменні ствараць парадак і ўтульнасць у доме, захоўваць у ім цяпло сямейнага ачага, гадаваць і выхоўваць дзяцей. Дзякуй вам за мудрасць і вытрымку, за разуменне і падтрымку, за цеплыню і пяшчоту, за пастаяннае імкненне рабіць жыццё больш добрым.

Жадаем вам моцнага здароўя, вясновага настрою, дабрабыту. Няхай вас пакінуць трывогі і хваляванні, а ўвага і клопат, якімі вы акружаны ў гэты святочны дзень, заўсёды спадарожнічаюць.

Удачы вам і поспехаў ва ўсім. Шчасця, кахання, дабра і надзейных спадарожнікаў жыцця!

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars