Юнай жыхарцы Валожына Ірыне Кадырка неабходна дапамога!

Гэта сумная гісторыя пачалася ў 2002 годзе, калі ў сям’і Дзмітрыя і Святланы Кадыркаў нарадзілася дачушка. Маладыя бацькі не паспелі нацешыцца шчаслівым момантам, як урачы вынеслі немаўляці страшны дыягназ – прыроджаная анамалія левай канечнасці з недаразвіццём. Ратацыйна-адводная кантрактура левага тазасцегнавага сустава, гіпатрафія мышцаў левага сцягна, левай галёнкі, скарачэнне левай ніжняй канечнасці – гэта няпоўны пералік праблем са здароўем у дзяўчынкі. Бацькам заставалася толькі спадзявацца на лепшае. Ужо 16 гадоў сям’я змагаецца за здароўе любімай дачкі.

Ірыну ўсе ведаюць як жыццярадаснага, бадзёрага чалавека. Яна не зацыкліваецца на сваіх хваробах, а з аптымізмам глядзіць у будучае. Жыхары і госці горада неаднойчы бачылі юную выканальніцу падчас выступленняў на святочных мерапрыемствах. Дзяўчына мае добры голас, закончыла школу мастацтваў па класе цымбалаў і марыць стаць вядомым музыкантам.

Але на дадзены момант здароўе дзяўчыны пагоршылася, у агульнаадукацыйнай школе яна пераведзена на дамашнюю форму навучання. Паколькі заняткі ў школе мастацтваў і перанос інструменту патрабуюць вялікіх фізічных намаганняў, яна не можа далей працягваць вучобу, удзельнічаць у конкурсах і канцэртах.

Для нармальнага функцыянавання дзяўчынцы неабходна аперацыя па замене тазасцегнавага сустава і далейшая рэабілітацыя за межамі Рэспублікі Беларусь, іх кошт перавышае 20 тысяч долараў ЗША.

Звяртаемся да ўсіх, хто можа і хоча дапамагчы. Падарыце шанц на здаровае жыццё Ірыне Кадырка!

Дабрачынны рахунак адкрыты ў ААТ “ААБ Беларусбанк” ЦБУ 605 філіяла 500-МУ ААТ “ААБ Беларусбанк” па адрасе: г. Валожын, вул. Партызанская 13, БІК АКВВY 21500, рахунак № ВY 75 АКВВ 31340000149066020605. Уладальнік рахунку С. В. Кадырка.

    Кантактныя тэлефоны:

    Velcom 8-029 1990566 (Дзмітрый Іванавіч Кадырка),

    Velcom 8-029 1990567 (Святлана Васільеўна Кадырка).

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars