Што такое прыгажосць?

Над вызначэннем канонаў жаночай прыгажосці не адно стагоддзе б’юцца паэты і мастакі. Нават навукоўцы падлічваюць ідэальныя прапорцыі і параметры, праводзяць даследванні аб прывабнасці рысаў твару і колеру валасоў.

Калі ўзгадаць прыклады з кінематографа і літаратуры – Папялушку, «мымру» Людмілу Пракоф’еўну са «Службовага рамана», галівудскі фільм «Д’ябал носіць Prada» і яго галоўную гераіню Эн Хэтэўэй, «Міс Кангеніяльнасць» з Сандрай Булок… Дзяўчаты і жанчыны з гэтых фільмаў прайшлі складаны шлях духоўнага росту, які прывёў да цудоўных знешніх перамен.

Але ж у чым сакрэт сапраўднай прыгажосці? Мы правялі ўласнае даследаванне. Запыталі прыгожую палову чалавецтва, што робіць яе такой. І як ні парадаксальна, ні ў адным адказе не прагучала словаў пра макіяж, фігуру, прычоску і адзенне.

Святлана МАРТУНОВІЧ:

– Я цвёрда ўпэўнена, што прыгажосць залежыць ад ўнутранага стану. Быць шчаслівай – самая важная ўмова для таго, каб адчуваць сваю прывабнасць. Калі ёсць любімы муж і цудоўныя дзеці, добрае здароўе і жыццёвыя справы ў парадку. Але і даглядаць сябе, вылучаць час на б’юці-працэдуры таксама абавязкова.

Бажэна НЮШКОВА:

– Мудрасць, пачуццё гумару і дабрыня. Галоўны кампанент прыгажосці жанчыны, на мой погляд, – жыццёвая мудрасць і розум, якія не даюць нават і шанцу выглядаць блага. Тонкае пачуццё гумару робіць любога чалавека цікавым і прыцягальным. А дабрыня заўседы адлюстроўваецца ў вачах.

Святлана КВЯТКОЎСКАЯ:

– Людзі вельмі недаацэньваюць высокую важнасць упэўненасці ў сабе. А менавіта яна робіць жанчыну самай цудоўнай. Калі чалавек ведае, што ён прыгожы, разумны і таленавіты, усе навокал нават не падумаюць у гэтым сумнявацца. Адэкватнасць і правільнае ўспрыманне ўласнай асобы, магчыма, – самая лепшая якасць, якую толькі можна мець.

Кацярына ГОЛУБ:

– Калі дзяўчына адчувае супакой і шчасце – на яе твары прысутнічае самая прыемная ў свеце ўсмешка, ветлівая і гарманічная. Яна адлюстроўвае сапраўдную прыгажосць, не толькі ўнутраную, але і знешнюю. А жыццёвыя рэаліі паказваюць, што яшчэ такі стан выклікаюць дастатак і каханне.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars