Высокі ўзровень

На базе ДЮСШ адбылося першынство Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод юнакоў 2005-2006 г. н. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ад кожнай вобласці і дзве ад горада Мінска.

У склад каманды ад Мінскай вобласці ўваходзілі хлопчыкі з Валожына – Дзяніс Лужынскі з СШ № 1 і гімназісты Аляксей Яблонскі, Уладзіслаў Бруй і Аляксей Філіпеня, рыхтаваў якіх да адказнай сустрэчы трэнер Леанід Уладзіміравіч Хвядчэня. Яшчэ да пачатку самога спартыўнага мерапрыемства на працягу пяці дзён у Валожыне праходзілі зборы ўдзельнікаў.

Турнір пачаўся ўрачыстым парадам адкрыцця. У першы ж дзень адбыліся дзве гульні. Затым на працягу двух дзён ішлі гульні за месца ў паўфінале. У суботу 23 лютага адбыўся паўфінал і ў нядзелю 24 лютага – фінал спаборніцтваў. На п’едэстал у дзень закрыцця падняліся прадстаўнікі Мінскай вобласці (3-е месца), Гродзенскай вобласці (2-е месца). Пераможны кубак і “золата” дасталіся юнакам з калектыву “Мінск-1”. З вітальнымі словамі да юных спартсменаў звярнуўся галоўны суддзя першынства, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі А. М. Якубоўскі. Ён жа і правёў цырымонію ўзнагароджвання. За 1-е, 2-е і 3-е месцы юныя спартсмены атрымалі дыпломы і памятныя медалі, каманда-пераможца – яшчэ і каштоўныя падарункі. Чатыром лепшым баскетбалістам уручаны ўзнагароды ў розных намінацыях.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Віталя МЫШЛЁНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars