Станция обезжелезивания воды заработала в Воложине на полную мощность

Общество

У пачатку сакавіка тэлефоны РУП “Валожынскі жылкамунгас” ледзь не разрываліся. Жыхароў горада хвалявала пытанне: “Што здарылася з вадой, чаму яна блакітнага адцення?”

Хочам усіх заспакоіць: з 4 сакавіка гарадская станцыя абезжалезвання вады запрацавала на поўную магутнасць. Калі раней адзін літр вады з-пад крана ўтрымліваў да 15 міліграмаў жалеза, то цяпер усяго 0,3 міліграма. Акрамя жалеза, сучаснае абсталяванне станцыі фільтруе мутнасць і іншыя непатрэбныя ў складзе H2O рэчывы, а таксама шкодныя бактэрыі і мікраарганізмы. За суткі перапрацоўваецца звыш 3000 кубічных метраў вадкасці. За ходам працэсу сочаць пяць спецыялістаў.

У бліжэйшы час камунальнікі плануюць зрабіць яшчэ адзін крок па выкананню праграмы “Чыстая вада” і пашырыць пабочную вытворчую дзейнасць. На станцыі ўжо адведзена месца для лініі па разліву чыстай пітной вады, якая будзе прадавацца ў ёмістасцях па 5 і 18 літраў.

Алена ЗБІРЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий