Плацельшчыку неабходна ведаць

Официально

Змены з 01.01.2019 г. па пытаннях прадастаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку.

У сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2018 г. № 589 “Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 837” адбыліся змены ў Правілах індывідуальнага персаніфікаванага ўліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2019 г. № 1 унесены змяненні ў Інструкцыю па фармаце дакументаў персаніфікаванага ўліку, Інструкцыю аб парадку запаўнення форм дакументаў персаніфікаванага ўліку, Інструкцыю аб парадку перадачы-прыёму форм дакументаў персаніфікаванага ўліку.

ФОРМА ПУ-1 “АНКЕТА ЗАСТРАХАВАНАЙ АСОБЫ”

У форме ПУ-1 “Анкета застрахаванай асобы” (тыпах формы – “рэгістрацыя” і “змена анкетных даных”) рэквізіт “Грамадзянства” запаўняецца ў адпаведнасці з кодамі краін. Дадзеныя коды ўведзены ў праграмны комплекс па падрыхтоўцы дакументаў персаніфікаванага ўліку “Увод ДПУ”.

ФОРМА ПУ-2 “ЗВЕСТКІ АБ ПРЫЁМЕ І ЗВАЛЬНЕННІ”

Адмяняецца тып формы ПУ-2 “карэкціруючая”. Пры неабходнасці ўнясення змяненняў за любы справаздачны перыяд будзе падавацца форма ПУ-2 (тып формы – “зыходная”), якая заменіць даныя, прадастаўленыя раней за адпаведны справаздачны перыяд.

Тэрмін прадастаўлення формы ПУ-2 за IV квартал 2018 года – на працягу студзеня 2019 года. За I квартал 2019 года – не пазней за 10-е чысло месяца, наступнага за справаздачным кварталам (з 01.04.2019 г. па 10.04.2019 г.).

ФОРМА ПУ-3 “ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ”

Адмяняецца тып формы ПУ-3 “карэкціруючая”. Пры ўзнікненні неабходнасці карэкціроўкі прадастаўленай раней інфармацыі запаўняецца тып формы “зыходная”. “Зыходная” форма будзе замяняць звесткі папярэдняй “зыходнай” формы. Пры неабходнасці карэкціроўкі інфармацыі, прадастаўленай у форме ПУ-3 “прызначэнне пенсіі”, запаўняецца форма ПУ-3 тып формы “прызначэнне пенсіі”. Калі застрахаваная асоба пасля прадастаўлення формы ПУ-3 (тып – “прызначэнне пенсіі”) працягвала працаваць, то ў наступным справаздачным перыядзе па дадзеным работніку запаўняецца і прадастаўляецца форма ПУ-3 (тып – “зыходная”).

Тэрмін прадастаўлення форм ПУ-3 за 2018 год – на працягу I квартала 2019 года па форме раней зацверджанага ўзору. Форма ПУ-3 з 01.01.2019 года прадастаўляецца на працягу месяца, наступнага за справаздачным кварталам, г. зн. за I квартал 2019 г. – з 01.04.2019 г. па 30.04.2019 г.

Форма ПУ-3, пачынаючы са справаздачнага перыяду – 2019 год, запаўняецца ў новым фармаце (форма ПУ-3 дапоўнена графой “Код прычыны налічэння выплат (даходу), на якія налічваюцца страхавыя ўзносы, ніжэй за ўзровень месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўленага і праіндэксаванага ў адпаведнасці з заканадаўствам”) (Правілы частка 1 п. 16 у рэд. Пастановы Саўміна ад 09.09.2018 № 589).

Паважаныя плацельшчыкі! Просім вас здачу формы ПУ-3 за 2018 год не адкладаць на 31 сакавіка, а загадзя прадаставіць яе. Быць гатовымі да здачы формы ПУ-3 за I квартал 2019 года ў красавіку 2019 года, своечасова здаць яе.

Валожынскі райаддзел

Мінаблупраўлення ФСАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *