Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

15 сакавіка спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Гэты дзень мае вялікае значэнне ў гістарычным летапісе Беларусі, калі быў прыняты новы Асноўны закон нашай краіны.
Канстытуцыя стала надзейнай асновай для правядзення станоўчых палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Заканадаўчае замацаванне атрымалі галоўныя прынцыпы дзяржаўнага суверэнітэту, самыя важныя напрамкі рэалізацыі самастойнай унутранай і знешняй палітыкі.
Канстытуцыяй закладзены трывалы прававы фундамент для пабудовы ў Беларусі сапраўднага дэмакратычнага грамадства. Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – важнейшы фактар стабільнасці ў дзяржаве.
Усе мы пражываем на тэрыторыі суверэннай дзяржавы і з’яўляемся грамадзянамі Беларусі. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Няхай свята падорыць упэўненасць у дасягненні пастаўленых мэт па ўмацаванні дзяржаўнасці роднай Беларусі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця і аптымізму!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars