Прафiлактычная акцыя «Цвярозы вадзiцель»

Закон и порядок

У мінулыя выхадныя на тэрыторыі раёна прайшла прафілактычная акцыя “Цвярозы вадзіцель”, падчас якой за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення былі затрыманы 2 вадзіцелі. Такую інфармацыю паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

8 сакавіка, удзень, у вёсцы Падневічы 40-гадовы мінчанін знаходзіўся нецвярозым за рулем квадрацыкла: узровень алкаголю ў крыві склаў 2,20 праміле пры дапушчальным узроўні да 0,29. Згодна з заканадаўствам за парушэнне Правіл дарожнага руху гора-вадзіцель атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічынь і пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады.

На наступны дзень жыхар сталіцы 1985 года нараджэння, праязджаючы на легкавым аўтамабілі па аграгарадку Ракаў, не справіўся з кіраваннем, наехаў спачатку на дарожны знак, а пасля на агароджу маста. Назіраючы за такімі “выкрунтасамі”, прахожая жанчына выклікала нарад ДАІ. Вадзіцель паспрабаваў уцячы з месца здарэння, але быў затрыманы ўчастковым міліцыянерам: узровень алкаголю склаў 2,68 праміле. Аднак здавацца малады мужчына не збіраўся і нават аказаў супраціўленне супрацоўніку праваахоўных органаў. За непадпарадкаванне ён арыштаваны на 15 сутак і, як і яго зямляк, застаўся без руля, а таксама заплаціць штраф у памеры 70 базавых велічынь.

Усяго з пачатку гэтага года за кіраванне транспартам у нецвярозым стане ў нашым раёне затрыманы 14 вадзіцеляў.

Наш кар.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *