З 1 сакавіка па 15 красавіка з мэтай захавання папуляцыі і стварэння спрыяльных умоў для размнажэння на тэрыторыі Мінскай вобласці ўведзена забарона на лоўлю шчупака.
Вылаў падчас перыяду забароны цягне адказнасць: адміністрацыйную ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь альбо крымінальную, калі прычыненая шкода складзе 100 і больш базавых велічынь. Сума шкоды вылічаецца з разліку – 9 базавых велічынь (220,5 рубля) за 1 шчупака.
Васіль ПАЎЛАЎ,
старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету