Генеральскiя пагоны

7 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага саставу. Сярод узнагароджаных – наш зямляк: начальнік Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Іван Іосіфавіч БАГУСЛАЎСКІ.

І. І. Багуслаўскі нарадзіўся 4 жніўня 1968 года ў вёсцы Каліварыя Сакаўшчынскага сельсавета. У чэрвені 1989 года з адзнакай скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча. Службу праходзіў на пасадзе камандзіра ўзвода – у Цэнтральнай групе войскаў, вучэбным цэнтры Сумскага ВАКВ і ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, быў камандзірам батарэі і начальнікам штаба дывізіёна.

Пасля заканчэння з адзнакай камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь працягваў службу на пасадах намесніка камандзіра палка, намесніка камандзіра і камандзіра групы артылерыі, начальніка штаба – першага намесніка начальніка ракетных войскаў і артылерыі аператыўнага камандавання.

У 2011 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі і быў прызначаны начальнікам ракетных войскаў і артылерыі аператыўнага камандавання, а з 2014 года працягваў службу начальнікам штаба – першым намеснікам начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл.

З 1 жніўня 2017 года ў адпаведнасцi з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі № 273 І. І. Багуслаўскі ўзначалiў Галоўную інспекцыю Узброеных Сіл, якая займаецца кантролем падтрымання баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi Узброеных Сіл, захаванасці і выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы, грашовых сродкаў.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы падчас урачыстасці, тыя, хто служыць Айчыне, працягваючы слаўныя традыцыі пакалення воінаў-вызваліцеляў, з’яўляюцца апорай суверэнітэту краіны, абаронцамі свайго народа. “Моцныя, надзейныя, адважныя – вы годны прыклад для моладзі. Афіцэрскія пагоны, тым больш генеральскія, – гэта сімвал мужнасці, адвагі і вернасці доўгу”, – падкрэсліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што сіла беларускага народа, а значыць, і дзяржавы – у такіх людзях: мэтанакіраваных і самаадданых, верных Радзіме, сям’і і сваёй справе.

Віншуем нашага паважанага земляка – першага на Валожынскай зямлі генерал-маёра Івана Іосіфавіча Багуслаўскага з высокай адзнакай працы, жадаем і надалей гэтак жа годна стаяць на варце абароны рубяжоў і інтарэсаў роднай Беларусі!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars