Намалот на творчай нiве

Віктор Гюго сцвярджаў, што прыгожае нам патрэбна не менш, чым карыснае, а можа яшчэ і больш. Вось і справаздача за 2018 год аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама паказала, наколькі важнай і запатрабаванай застаецца работа галіны, якая адказвае за відовішчы, эстэтычнае выхаванне і грамадскі светапогляд.

Выніковай нарадзе папярэднічала выстава ў фае РЦК з дэманстрацыяй дасягненняў устаноў культуры. Безумоўна, адлюстраваць магчыма было толькі частку здабыткаў, але і гэтага хапіла, каб пераканацца ў крэатыўнасці і паспяховасці работнікаў клубаў, музеяў, дзіцячых школ мастацтваў, рамеснікаў і майстроў прыкладнога мастацтва. Трохі пазней стала вядома, што ў РЦК плануецца адкрыць сувенірную лаўку з вырабамі мясцовых умельцаў, а ў кінатэатры і іншых месцах масавага адпачынку вывешваць карціны юных мастакоў Валожыншчыны.

Перад тым, як прыступіць да падрабязнага аналізу мерапрыемства, хачу падзяліцца некаторымі разважаннямі. Пасяджэнні, што наганяюць дрымоту – нярэдкасць. Знаёмы, знаток розных сходаў, пажартаваў: гэта таму, што слухачы стамляюцца больш, чым выступаючыя. Дык вось справаздача культработнікаў прайшла жыва, дыялогі вызначаліся канструктыўнасцю, прысутныя лавілі кожнае слова, а агульная зацікаўленасць, мяркуючы па рэакцыі залы, толькі ўзрастала.

Стаць “запявалам” у той дзень выпала дырэктару раённага краязнаўчага музея Н. П. Лоўчай. Наталля Паўлаўна – прафесіянал высокай пробы. На даручаным ёй участку работа кіпіць і спорыцца: за справаздачны перыяд фонды музея папоўніліся 180 экспанатамі, экспазіцыі паглядзелі 13300 наведвальнікаў, арганізаваны 14 выставак, а план па платных паслугах выкананы на 111 працэнтаў. І ўсё – сіламі чатырох жанчын-супрацоўніц. Словы падзякі ў іх адрас прагучалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. М. Адамовіча, намесніка старшыні райвыканкама І. У. Шакуна. А яшчэ Ігар Уладзіміравіч прапанаваў некалькі новых ідэй, якія могуць вывесці работу музейшчыкаў на прынцыпова новы ўзровень: завесці ўласны сайт, разгарнуць актыўнасць у сацыяльных сетках, даваць інфармацыю на кітайскай мове.

Ёсць чым ганарыцца і дырэктару Івянецкага музея традыцыйнай культуры В. Т. Адамовіч. Гэта ўстанова слаўная не толькі экспанатамі, але і сваёй гісторыяй, унікальнымі спецыялістамі, такімі як ткачыха Таццяна Задрэйка, ганчар Уладзімір Сасноўскі, каваль Генадзь Халапук. Аднак кадравае пытанне з кожным годам паўстае ўсё вастрэй. Як адзначыла Вольга Тадэвушаўна, за два гады з маладога спецыяліста сапраўднага музейшчыка не выхаваеш. А ў Івянец выпускнікі ВНУ размяркоўваюцца, але надоўга не затрымліваюцца. Дарэчы, праблемы з кадрамі не ўдаецца пазбегнуць і іншым установам культуры. Зараз сярэдні ўзрост культработніка ў раёне – 45 гадоў.

“Вострым” вуглом, які трэба згладзіць, паўстала і тое, што ў гарпасёлку перастаў праводзіцца Цукерачны фэст. Рэарганізацыі, як у Івянцы, так і на ўсёй тэрыторыі раёна патрабуюць дыскатэкі, супрацоўніцтва з гаспадарамі аграсядзіб.

Унушальны пералік дасягненняў маюць усе падраздзяленні культурнай сферы: бібліятэкі, школы мастацтваў, клубныя ўстановы, што і выцякала з выступленняў Марыны Шынгер, Валянціны Андрыеўскай, Алены Конаўка, Станіслава Бурачэўскага. І гэта нават не ўлічваючы тых зорных калектываў, якія з’яўляюцца гонарам не толькі Валожыншчыны, але і рэспублікі.

Падвёў вынікі ўсяму сказанаму В. М. Адамовіч. І хоць наш раён цвёрда трымаецца ў дзясятцы лепшых па вобласці, а большасць паказчыкаў перавышае сярэднія па сталічным рэгіёне, лаўрамі пакрываць сябе заўчасна. У гэтым годзе некаторым творчым калектывам давядзецца пацвердзіць званні “ўзорны” і “народны”, ёсць недаборы плана па платных паслугах, патрабуе абнаўлення пераносная канцэртная апаратура. У сваю чаргу І. У. Шакун запэўніў, што большасць клубных устаноў сёлета будуць адрамантаваны, прычым якасна і рацыянальна. Ён жа ўручыў Ганаровыя граматы і падзякі лепшым рупліўцам творчай нівы. Падарункі ад ГА “Белая Русь” атрымалі маладыя прадстаўнікі іншых прафесій – за супрацоўніцтва ў справе ідэалогіі. Былі названы і тыя, чые дасягненні дазволілі занесці іх на раённую Дошку гонару: Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў і дырэктар Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Хрысціна Лямбовіч.

№ 1 Бібліятэкар Гародзькаўскай сельскай бібліятэкі Марыя СЯРЭДЗІЧ атрымала з рук начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Вікенція АДАМОВІЧА ганаровую грамату за добрасумленную працу, узорнае выкананне абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў.

№ 2 Бібліятэкар Дорскай сельскай бібліятэкі Ганна АФОНІНА, дырэктар Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Хрысціна ЛЯМБОВІЧ, дырэктар Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Павел ДВАРЭЦКІ.

№ 3 Выкладчыкі Гародзькаўскай дзіцячай школы мастацтваў: настаўнік па класе баяна Валерый ЯЗЕРСКІ і настаўніца выяўленчага мастацтва Дзіяна КАВАЛЕНКА.

№ 4 Дырэктар раённага Цэнтра культуры Алена КОНАЎКА з заслужанай узнагародай.

№ 5 Самы запатрабаваны вядучы валожынскай сцэны – Уладзімір ЦІХАНОЎСКІ.

№ 6 Напрыканцы “Сваякі” парадавалі прысутных папуры з песень савецкай эпохі.

 

Алена ЗБІРЭНКА

Фота аўтара і Сяргея БОБРЫКА

 

 

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars