З удзячнасцю да жывёлаводаў

Аграрный сектор и промышленность

У ААТ “Тарасава” ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” адбылося ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў, якія шчыруюць на фермах гаспадаркі.

У мерапрыемстве, што прайшло на МТК “Паморшчына” (ВУ “Ракаў”), прыняў удзел намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Максімавіч Окунеў.

Па хадайніцтве раённага камітэта лістом з падзякай Рэспубліканскага камітэта ўзнагароджаны жывёлавод МТФ “Дварэц” Алег Алегавіч Балотнік, ветэрынарны ўрач ВУ “Ракаў” Вераніка Леанідаўна Маеўская, аператар машыннага даення МТК “Паморшчына” Людміла Валер’еўна Мазура.

Пётр Максімавіч падзякаваў працаўнікам за іх шчырае стаўленне да абавязкаў і пажадаў добрых заробкаў, шчасця і дабрабыту ў сям’і.

Старшыня раённага камітэта Віктар Станіслававіч Гідлеўскі таксама далучыўся да віншаванняў і ўручыў каштоўныя падарункі аператарам машыннага даення Валянціне Вікенцьеўне Рындзевіч (МТФ “Дварэц”) і Святлане Віктараўне Якубовіч (МТФ “Залессе”), жывёлаводу на дарошчванні маладняку фермы “Пугачы” Наталлі Уладзіміраўне Пятруцік, слесару па рамонце і эксплуатацыі абсталявання МТФ “Пугачы” Сяргею Фёдаравічу Бізуну.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий