Іншае жыццё

У Валожынскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава лялек “Другое жыццё, альбо Дочкі-маці”. Асноўная тэматыка экспазіцыі – савецкі час.

Блокі выставы прысвечаны важным і вядомым момантам тых гадоў: 1 верасня, дваровым гульням, вайне, субкультурам 60-х, прафесіям, народам былога СССР і іх традыцыям, казкам і мультфільмам. Аўтар экспазіцыі – маладзечанка Святлана Кузьмічова.

Майстар сапраўды дала цацкам новае жыццё. Большасць экспанатаў выставы прыйшлі да нас з савецкага часу, а самая старэйшая лялька зроблена ў 50-х гадах на вядомай фарбыцы “Сонненберг” у ГДР. Невядома, колькі дзяцей паспелі пагуляць з імі, але можна выказаць здагадку, што не адно пакаленне. І зараз яны сталі часткай гісторыі.

Праца над стварэннем калекцыі для будучай выставы ішла год: за гэты час аўтар змайстравала ўборы для 54 прыгажунь, астатнія 16 засталіся ў завадскіх строях. Экспанаты збіраліся таксама доўга. Нешта было знойдзена дома ў бацькоў і ў знаёмых, а нешта нават набывалася на аўкцыёнах.

Выставу можна наведаць да 30 сакавіка ўключна.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars