Будаўніцтва МТФ беспрывязнога ўтрымання з італьянскім даільным абсталяваннем абышлося гаспадарцы ў 22 мільярды рублёў. Сума можа паказацца астранамічнай, ды затое ферма цяпер падобна на рэспектабельны офіс: еўрарамонт, сучасныя шклопакеты і дзверы, выдатная сантэхніка, камп’ютары. Ніякіх скразнякоў, бруду, спецыфічнага паху. Цёпла і ўтульна, парадак падтрымлівае прыбіральшчыца. Дарэчы, пра парадак: падлогі чыстыя, так што хадзіць можна хоць у пакаёвых тапачках, усе прадукты жыццядзейнасці жывёлы змываюцца адразу, праз сітападобную падлогу паступаюць у сцёкі і ў выглядзе жыжы вывозяцца на палеткі.
Алена ЗБІРЭНКА.
Фота Сяргея САДОЎСКАГА.