Як не стаць ахвярай чаднага газу

Вокіс вугляроду – гэта прадукт згарання, які з’яўляецца атрутай без колеру і паху. Павышэнне канцэнтрацыі вокісу вугляроду ў памяшканні адбываецца ў выпадку адсутнасці прытоку свежага паветра, дрэннай работы вентыляцыі, пры няспраўных комінах падчас працы газавыкарыстальнага абсталявання.

Галоўная небяспека чаднага газу ў тым, што ён не мае паху і колеру. Ужо пасля некалькіх удыхаў з’яўляюцца першыя сімптомы атручвання: галаўны боль, удушша, галавакружэнне, млоснасць, ваніты, галюцынацыі. 5 хвілін у памяшканні з канцэнтрацыяй  усяго 0,32% СО ў паветры небяспечна для жыцця, а пры канцэнтрацыі 1% наступае параліч, чалавек губляе прытомнасць і памірае праз 2-3 хвіліны.

Трагічны выпадак ў Барысаве, дзе атручэнне чадным газам стала прычынай гібелі шасці чалавек у жылым доме, вымушае задумацца пра бяспечную эксплуатацыю бытавых прыбораў. Адзіны эфектыўны спосаб пазбегнуць бяды – выконваць усе патрабаванні эксплуатацыі газавых катлоў і праточных воданагравальнікаў, своечасова праходзіць тэхнічнае абслугоўванне. Згодна з пунктамі 43 Правіл карыстання газам у быце і 263 Правіл па забеспячэнні прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння, дымавыя і вентыляцыйныя каналы абавязкова правяраюцца пры ўводзе абсталявання ў эксплуатацыю, а затым перад кожным ацяпляльным сезонам. А вось дымавыя каналы ад газавых калонак, калі яны выраблены з цэглы, правяраюцца і ачышчаюцца як мінімум раз у тры месяцы.

Пры атручванні вокісам вугляроду неабходна перанесці пацярпелага на свежае паветра, ліквідаваць паступленне газу, адкрыць вокны і дзверы, пакінуць памяшканне. Забяспечыць бесперапынны доступ свежага паветра да атручанага, даць удыхнуць нашатырнага спірту, расцерці цела. Выклікаць хуткую дапамогу. Калі пацярпелы без прытомнасці – неадкладна пачаць штучнае дыханне да прыходу ў прытомнасць або да прыезду медыкаў. Засцерагчы сябе ад пападання СО ў арганізм: асноўным “проціяддзем” ад чаднага газу служыць кісларод.

Віталь КУДРАШОЎ,

галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага

абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars