Стартуе акцыя «Тыдзень лесу»

Официально

Сёлета маштабная «зялёная» акцыя, арганізатарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, будзе прысвечана Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

У бягучым годзе акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ўжо 12-ы раз. Як паказвае статыстыка, з кожным годам да яе далучаецца ўсё большая колькасць нашых суайчыннікаў.

У акцыі штогод прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус, кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-супольнасць.

У папярэднія гады на тэрыторыі Валожынскага раёна ў правядзенні акцыі ўдзельнічалі Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Клуб аматараў кітайскіх аўтамабіляў, ААТ «Амкадор», ТАА «Контэ Спа», Саюз нацыянальнасцей Беларусі.

ДЛГУ «Валожынскі лясгас» запрашае ўсіх жадаючых пасадзіць сваё дрэва.

Па пытаннях удзелу ў акцыі «Тыдзень лесу-2019» неабходна звярнуцца да галоўнага ляснічага лясгаса Сяргея Мечыслававіча Бараноўскага (8-029 1015684) або да намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Сяргея Мікалаевіча Мікені (8-029 6331859). Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від працы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам. Акцыя праходзіць з 13 красавіка, аднак лясгас заўсёды гатовы прыняць актывістаў і энтузіястаў у зручны для іх час.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий