Карысныя ўрокі

Безопасность и здоровье

Здавалася б, чалавек здолеў падпарадкаваць сабе ўсё вакол, але… Гэта толькі так здаецца. Кожны дзень мы чуем пра надзвычайныя сітуацыі, якія не заўсёды магчыма прадбачыць. Да іх ліку адносіцца і пажар. Калі мы стараемся выконваць правілы пажарнай бяспекі, то гэта, на жаль, зусім не азначае, што жыць у бяспецы імкнуцца і ўсе астатнія. Бываюць моманты, калі мы выпадкова апынаемся ў эпіцэнтры пажарных падзей. Галоўнае тут – не запанікаваць, не разгубіцца.

Менавіта з мэтай навучання насельніцтва правільным дзеянням пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Валожыншчыны праводзяцца «пажарныя сустрэчы» ў месцах масавага знаходжання людзей. Так, выратавальнікі ў рамках першага этапу акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» правялі ўрокі АБЖ для наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Тут выратавальнікі арганізавалі работу інтэрактыўных пляцовак. Акрамя ўжо ўпадабаных пляцовак з разгортваннем цукерак крагамі і «выкліку» пажарных падраздзяленняў па тэлефоне, яны ў гэты раз прапанавалі наведвальнікам комплексу ўспомніць правілы паводзін у натоўпе, знакі эвакуацыі.

Рабяты з клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» распавялі пра мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач» і прапанавалі жадаючым прайсці тэставыя заданні для праверкі ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці. Усім удзельнікам акцыі былі ўручаны карысныя падарункі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *