Вясновы нераст

Общество

З 1 красавіка па 30 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці ўстанаўліваецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы і рака вузкапалага (даўгапалага).

Падчас нерасту аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў. Прымяненне любых іншых прылад або спосабаў лоўлі ў гэты перыяд кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 (510 руб.) да 50 (1275 руб.) базавых велічынь. За вылаўленую рыбу (незалежна ад яе вагі і памеру) парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў перыяд нераставай забароны вылічаецца ў трайным памеры. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Тэрміны агульнай вясновай забароны перасякаюцца з нераставымі забаронамі, устаноўленымі асобна на некаторыя віды рыбы – шчупака, судака, сома. Такую рыбу неабходна адпусціць назад у вадаём.

Васілій ПАЎЛАЎ,

старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 



Добавить комментарий