Сакавiцкi ўраджай

Официально

“І соку кропелькі, як слёзы,

як град пасыпалісь з бярозы…”

Якуб КОЛАС “Новая Зямля”

Бярозавы сок – першы падарунак, якім нас узнагароджвае лес пасля зімовага спачынку. Усе лясніцтвы раёна, акрамя Каменскага і Румскага, атрымалі “акрэдытацыю” на нарыхтоўку бярозавіку. Лясгас ужо набыў 3000 спецыяльных поліэтыленавых мяхоў, у якія будуць капаць бярозавыя “слёзкі”.

Летась работнікамі лясной гаспадаркі раёна здабыта амаль 300 тон вітаміннай сыравіны. Плануецца, што і сёлета ўдасца нарыхтаваць прыкладна столькі ж. Увесь здабыты “ўраджай” адправіцца на перапрацоўку харчовымі прадпрыемствамі рэспублікі, частка будзе рэалізавана насельніцтву. Цікава, што ў Ракаўскай зоне, дзе пакупнікамі выступаюць у асноўным жыхары сталіцы, самы папулярны від гандлю – прама ля ствала. Некаторыя грамадзяне любяць і самі збіраць сок. Для гэтага віду дзейнасці неабходна паклапаціцца пра набыццё ляснога білета.

Наш кар.



Добавить комментарий