Увага:узрост!

Закон и порядок

Паважаныя жыхары Валожыншчыны! З 26 па 29 сакавіка органамі ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага: узрост!»

Тэндэнцыя здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя пажылых людзей абумоўлена тым, што часта яны наіўныя і бездапаможныя.

Злачынцы, не маючы ніякай павагі да чалавечага жыцця і да тых, хто старэйшы за іх па ўзросце, дзейнічаюць, не турбуючыся, што могуць прычыніць вялікую маральную і матэрыяльную шкоду.

Гарантаванне бяспекі пажылых грамадзян – адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення з-за свайго ўзросту і стану здароўя становяцца даступным аб’ектам злачынстваў. За 2018 год у дачыненні да пажылых было здзейснена 11 злачынстваў рознай ступені цяжкасці. Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца ўзмацненне абароны згаданай катэгорыі насельніцтва ад супрацьпраўных замахаў, павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па задавальненні запытаў і патрэб пажылых грамадзян.

Калі вам сталі вядомы падобныя факты, вы можаце звярнуцца па дапамогу па тэлефоне «гарачай лініі» РАУС: 54144 альбо па нумары 102.

Сяргей ГЕЛДА,

намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай

рабоце і кадравым забеспячэнні



Добавить комментарий