Зберажы свой веласiпед

Закон и порядок

На тэрыторыі вобласці складваецца напружаная сітуацыя па папярэджанні крадзяжоў веласіпедаў, дзіцячых калясак. Не сакрэт, што вясной, летам і восенню ў міліцыю паступаюць шматлікія заявы аб крадзяжах і ўгонах двухколавага транспарту. Вельмі часта ўмовы для здзяйснення злачынства ствараюць самі ўладальнікі: пакідаюць іх без нагляду. А пазбавіўшыся сродку перамяшчэння, пішуць заявы аб крадзяжы.

За мінулы прамежак часу бягучага года на тэрыторыі раёна здзейснены 2 крадзяжы дарожных веласіпедаў.

Раскрыць такія злачынствы нялёгка. Не варта чакаць, пакуль нехта паклапоціцца пра вашу маёмасць. Трэба і самому прыняць усе магчымыя для гэтага дзеянні.

Не пакідайце свой транспартны сродак без нагляду. Выкарыстоўвайце супрацьугонныя велазапчасткі і аксэсуары. Захоўвайце ў бяспечным месцы (не на лесвічнай клетцы – гэта ўжо дакладна).

Для таго, каб у вас быў шанц вярнуць скрадзены байк, важна беражліва захоўваць усе дакументы на яго і ведаць унікальны нумар рамы (звычайна ён выціснуты на карэтцы).

У той жа час захоўванне маёмасці ў калідорах, праходах, на лесвічных маршах і пляцоўках, ля запасных выхадаў і ў іншых дапаможных памяшканнях згодна з падпунктам 16.6 пункта 16 «Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў» можа разглядацца як загрувашчванне гэтых памяшканняў. А за падобнае прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 21.16 КаАП у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь!

З красавіка 2019 на працягу вясновага, летняга і асенняга перыядаў супрацоўнікі РАУС сумесна з прадстаўнікамі РУП «Валожынскі жылкамунгас» будуць праводзіць сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне асоб, якія дапускаюць парушэнні Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, з наступным прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Віталь КІШКО,

намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі



Добавить комментарий