Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 5 “Аб зацвярджэнні палажэнняў аб установах сацыяльнага абслугоўвання”, Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2013 № 07-04-13/2232П, у мэтах забеспячэння даступнасці аказання сацыяльных паслуг у ДУ “Валожынскі ТЦСАН” створаны і функцыянуюць сацыяльныя пункты, у тым ліку з прымяненнем выязной формы работы.
Сацыяльны пункт – адасобленае памяшканне, размешчанае па-за месцам знаходжання Цэнтра і прызначанае для размяшчэння яго работнікаў, што аказваюць сацыяльныя паслугі, альбо частак некалькіх аддзяленняў Цэнтра, якія забяспечваюць выкананне часткі сваіх функцый на замацаванай тэрыторыі.
Мэта дзейнасці сацыяльнага пункта: ажыццяўленне на замацаванай тэрыторыі арганізацыйнай, практычнай і метадычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні і аказанні сацыяльных паслуг грамадзянам (сем’ям), што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Цяжкая жыццёвая сітуацыя – абставіны, якія аб’ектыўна парушаюць нармальную жыццядзейнасць грамадзяніна, наступствы якіх ён не ў стане пераадолець за кошт уласных сродкаў і наяўных магчымасцей.
Асноўныя напрамкі дзейнасці сацыяльнага пункта:
– кансультаванне грамадзян і прыём дакументаў па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;
– абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзян, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі і аказання сацыяльных паслуг;
– вызначэнне канкрэтных форм сацыяльнай дапамогі грамадзянам, зыходзячы са стану здароўя, магчымасці самаабслугоўвання і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Стацыянарны сацыяльны пункт у г. п. Івянец размешчаны па адрасе: пл. Свабоды, д. 2 (адміністрацыйны будынак пасвыканкама г. п. Івянец і Івянецкага сельвыканкама, 1-ы паверх), тэлефон 8-01772 51503.
Графік працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00; абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00; выхадныя – субота, нядзеля.
Сацыяльныя пункты з выязной формай работы:
- Сацыяльны пункт, размешчаны па адрасе: а. г. Вішнева, вул. Гагарына, д. 28а (у будынку Вішнеўскага сельвыканкама), тэлефон 8-01772 44421.
Графік працы: другі аўторак кожнага месяца з 10.00 да 11.00.
- Сацыяльны пункт, размешчаны па адрасе: а. г. Ракаў, пл. Свабоды, д. 11 (у будынку Ракаўскага сельвыканкама), тэлефон 8-01772 52236.
Графік працы: трэці аўторак кожнага месяца з 10.00 да 11.00.
- Сацыяльны пункт, размешчаны па адрасе: а. г. Гародзькі, вул. Савецкая, д. 2а (у будынку Гародзькаўскага сельвыканкама), тэлефон 8-01772 33236.
Графік працы: чацвёрты аўторак кожнага месяца з 10.00 да 11.00.
Алена РАЙ,
загадчык аддзялення першаснага прыёму,
інфармацыі, аналізу і прагназавання