Сезонныя абмежаваннi

Официально

Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2019 года № 10 “Аб увядзенні ў 2019 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання”.

Уводзяцца часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў у перыяд з 25 сакавіка па 25 красавіка 2019 года (вясновы перыяд) у адпаведнасці з пералікам рэспубліканскіх аўтамабільных дарог згодна з дадаткам 1. На дарогах агульнага карыстання, не ўключаных у пералік дадатку 1, будзе дзейнічаць абмежаванне ў выглядзе максімальнай дапушчальнай нагрузкі на адзіночную вось – 9 тон. Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на:

рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі і іх ўчасткі, названыя ў пастанове;

перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, лекавых сродкаў, пошты і паштовых грузаў, збожжа, камбікармоў, насеннага фонду, насення рапсу, угнаенняў, небяспечных грузаў, малака і малочных прадуктаў, а таксама грузаў, што перавозяцца ў спецыялізаваных грузавых транспартных сродках з ізатэрмічным кузавам, для захаванасці якіх патрабуецца прытрымліванне спецыяльнага тэмпературнага і санітарна-гігіенічнага рэжымаў;

дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці (узвядзенні, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

перавозкі грузаў у мэтах забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або наступстваў ДТЗ.

Пры наяўнасці спецыяльнага дазволу на праезд цяжкавагавых і (ці) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь з перавышэннем дапушчальных параметраў, названай пастановай таксама вызначаны віды перавозак.

З 23 мая па 31 жніўня 2019 г. (летні перыяд) максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра больш за 25 градусаў. Часовыя абмежаванні, устаноўленыя на летні перыяд, не распаўсюджваюцца на:

транспартныя сродкі пры праездзе па платных рэспубліканскіх дарогах (участках платных рэспубліканскіх дарог);

транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесяў, небяспечных грузаў, збожжа, камбікармоў, насеннага фонду, а таксама грузаў, што перавозяцца ў рэфрыжэратарах;

дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць перавозкі, звязаныя з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый або наступстваў ДТЗ і інш.

Максім НЕСЦЕРАЎ,

начальнік упраўлення вагагабарытнага кантролю Транспартнай інспекцыі

па г. Мінску і Мінскай вобласці

 



Добавить комментарий